Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: Без свабоднай Беларусі змены ва Усходняй Еўропе будуць няпоўнымі

05.02.2025 09:04
Кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.
        , 4      .
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выступіў у аўторак, 4 лютага ў Гданьску на Касцюшскоўскім Форуме. PAP/Adam Warżawa

Без свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі палітычныя змены ва Усходняй Еўропе застануцца няпоўнымі, — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў аўторак, 4 лютага ў Гданьску на Касцюшскоўскім Форуме. 

Сярод іншага, міністр замежных спраў падкрэсліў, што Польшча будзе паслядоўна падтрымліваць намаганні міжнароднай супольнасці па вызваленні беларускіх палітвязняў,  а таксама запэўніў у падтрымцы еўрапейскай супольнасці Беларусі і Украіны ў іх барацьбе з расійскім імперыялізмам:

— Дзве ўсходнееўрапейскія нацыі, якія плацяць велізарную цану за жыццё і свабоду сваіх прадстаўнікоў, нагадваюць нам, што значыць быць еўрапейцам. З боку еўрапейскіх дзяржаў беларуская грамадзянская супольнасць, беларуская незалежнасць і дэмакратычныя памкненні разлічваюць на разуменне і маюць разуменне і падтрымку.

Разам з тым кіраўнік польскай дыпламатыі выказаў захапленне рашучасцю і ахвярнасцю беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.

Касцюшкоўскі форум у Гданьску з'яўляецца найважнейшай падзеяй польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза ў сферы правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у Беларусі. Гэта магчымасць узмацніць беларускую грамадзянскую супольнасць. Мерапрыемства таксама дае прастору для палемікі адносна бачання будучыні гэтай дзяржавы.

iar/эж