Павелічэнне выдаткаў на абарону, павелічэнне асабовага складу Войска Польскага і мадэрнізацыя ўзбраення – гэта прыярытэты Міністэрства нацыянальнай абароны, якія прадставіў віцэ-прэм'ер, профільны міністр Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
У падваршаўскім Зэгжэ кіраўнік міністэрства, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і камандуючыя польскім войскам прынялі ўдзел у штогадовым брыфінгу штабу Міністэрства нацыянальнай абароны і Войска Польскага.
Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што Польшча працягне павялічваць выдаткі на абарону да ўзроўню 4,7% ВУП – 123,5 млрд злотых (больш за 29 млдр еўра):
– Мэта на канец 2025 г. – гэта 230 тыс. жаўнераў у Войску Польскім, сярод іншага, 150 тыс. прафесійных жаўнераў, 38 тыс. вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны.
Кіраўнік Мінабароны і прэзідэнт Польшчы падзякавалі польскім вайскоўцам за іх місію на ўсходняй мяжы Польшчы, а таксама за гарантаванне бяспекі польскай зоны ў Балтыйскім моры, а таксама за дзеянні падчас вераснёўскай паводкі на поўдні краіны.
iar/эж