Расійскі вайсковы самалёт парушыў польскую паветраную прастору, паведаміла Аператыўнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы. Інцыдэнт меў месца сёння днём у Гданьскім заліве над польскімі тэрытарыяльнымі водамі.
Паводле паведамлення Аператыўнага камандавання, тактычны разведвальны самалёт Су-24МР увайшоў у паветраную прастору Польшчы на адлегласць 6,5 км і знаходзіўся ў ёй 1 хвіліну 12 секунд. Польскае войска паведаміла, што за палётам вайсковай машыны сачылі радыёлакацыйныя сістэмы Узброеных сіл Польшчы.
У сувязі з інцыдэнтам польскі бок скантактаваўся з расійскім бокам, які пацвердзіў факт парушэння паветранай прасторы Польшчы. Расіяне паведамілі, што інцыдэнт здарыўся ў выніку тэхнічных праблем навігацыйнай сістэмы Су-24МР.
вс