Беларуская Служба

Настроі ў польскай прамысловасці палепшыліся, але не на доўга

03.03.2025 15:01
Паводле эканамістаў, паляпшэнне настрояў здзіўляе ў кантэксце пагрозы ўвядзення мытных пошлін на еўрапейскую прадукцыю.
Ілюстрацыйнае фотаgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Настроі ў польскай прамысловасці найлепшыя за амаль тры гады. Індэкс PMI для гэтай галіны, апублікаваны S&P Global, склаў 50,6 пункта.

Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк (Grzegorz Ogonek), кажа, што аптымізм менеджараў, занятых у гэтай галіне, цешыць, але і крыху здзіўляе:

- Цяпер цяжка гаварыць пра спрыяльныя ўмовы, калі вырашаецца пытанне магчымага ўвядзення мытных пошлін на еўрапейскую прадукцыю, у тым ліку і польскую. Між тым, наступствы глабальнай мытнай вайны могуць быць розныя. Менавіта па гэтай прычыне гэты раптоўны рост аптымізму цікавы.

Таму Гжэгаж Агонэк лічыць, што паляпшэнне настрояў можа быць нядоўгім.

Паводле аўтараў справаздачы, на паляпшэнне сітуацыі ў польскай прамысловасці паўплываў рост па наступных катэгорыях: новыя замовы, вытворчасць і занятасць.

Індэкс PMI выяўляецца ў балах. Калі ён складае больш за 50 балаў, то гэта сведчыць аб чаканым паляпшэнні сітуацыі, а калі менш – аб пагаршэнні настрояў у галіне.

IAR/аз

Упершыню за апошнія тры месяцы настроі ў польскай прамысловасці палепшыліся

04.02.2025 07:01
Польскія прамысловыя кампаніі чакаюць, што цягам года рынак зноў пачне развівацца.