Беларуская Служба

Большасць палякаў перакананыя, што шчасце ў грошах 

17.03.2025 18:26
Вера ў сувязь паміж наяўнасцю грошай і шчасцем большая сярод людзей, якія ўспрымаюць сваё фінансавае становішча як дрэннае.
   69    ,    .
Па выніках апытання 69 % апытаных лічаць, што грошы прыносяць шчасце. Karlo Curis/Shutterstock

Амаль 70% апытаных палякаў лічаць, што грошы прыносяць шчасце,  — вынікае з сацыялагічнага апытання, праведзенага Агульнанацыянальнай даследчай панэллю Ariadna. 

Па выніках апытання 69 %  апытаных лічаць, што грошы прыносяць шчасце. Адказ «адназначна так» далі 17 %  рэспандэнтаў, а «хутчэй так» — 52 %. У сваю чаргу 6 % адказалі «хутчэй не», а 25% — «катэгарычна не». Часцей за ўсё станоўча адказалі рэспандэнты ва ўзросце 18-24 гадоў — 82%.

Аўтары навуковай публікацыі заўважылі, што вера ў сувязь паміж наяўнасцю грошай і шчасцем большая сярод людзей, якія ўспрымаюць сваё фінансавае становішча як дрэннае (25% адказалі «безумоўна так»), чым тыя, хто ацэньвае яго як добрае (16% адказваюць «адназначна так»).

PAP/эж