Беларуская Служба

Тры гады таму паўстала Польскае радыё для Украіны

17.03.2025 14:14
Пачынаючы з 17 сакавіка 2022 года, Польскае радыё для Украіны, як першае ў Польшчы, пачало вяшчанне навін на ўкраінскай мове.
Polskie Radio dla Ukrainy
Polskie Radio dla UkrainyPolskie Radio

Тры гады таму паўстала Польскае радыё для Украіны, частка агульнанацыянальнага грамадскага вяшчальніка Польскага радыё. За апошні год станцыя пашырыла сваю прапанову, запусціўшы ранішнюю праграму ў прамым эфіры, пашырыўшы сетку падкастаў і пачаўшы рэтрансляцыю ў некаторых гарадах Украіны.

Пачынаючы з 17 сакавіка 2022 года, Польскае радыё для Украіны, як першае ў Польшчы, пачало вяшчанне навін на ўкраінскай мове. Станцыя вяшчае кожны дзень з 7.00 да 23.00, прапануе выпускі навін, парады для ўкраінцаў у Польшчы, культурныя і музычныя праграмы.

Апошнім часам Польскае радыё для Украіны павялічыла сваю прысутнасць у сацыяльных сетках, супрацоўнічае з украінскімі радыёстанцыямі. Станцыя даступная ў лічбавым фармаце ў Польшчы і ва ўсім свеце праз анлайн-плэер і дадатак TuneIn.

эж