З сённяшняга дня бацькі неданошаных дзяцей у Польшчы маюць права на дадатковы дэкрэтны водпуск. Намеснік міністра па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Аляксандра Гаеўска(Aleksandra Gajewska) падкрэслівае важнасць гэтай змены:
- Гэта вельмі патрэбная змена, як для бацькоў, так і для саміх неданошаных дзяцей, якія застаюцца ў бальніцах. Абсалютна нельга сказаць, што час, які бацькі такіх дзяцей праводзяць ля інкубатараў; калі яны змагаюцца за здароўе і жыццё сваіх дзяцей, гэта нейкая форма адпачынку.
Заяву на дадатковы дэкрэтны водпуск трэба будзе падаць працадаўцу разам з медыцынскай даведкай, атрыманай у шпіталі. Гэтае рашэнне распаўсюджваецца таксама на прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавацеляў.
У залежнасці ад сітуацыі бацькі змогуць атрымаць 8 або 15 тыдняў дадатковага водпуску. Штомесячная фінансавая дапамога для іх складзе сто працэнтаў ад налічанай базы дапамогі ў выпадку дэкрэтнага водпуску.
Дадатковы дэкрэтны водпуск будзе прадастаўляцца аднаразова - не магчыма будзе падзяліць яго на часткі.
IAR/аз