Беларуская Служба

2024 год стаў чарговым годам, калі спажыванне паліва ў Польшчы вырасла

19.03.2025 12:15
Чакаецца, што ў 2025 годзе спажыванне паліва ў Польшчы надалей будзе расці.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

2024 год быў чарговым годам, калі спажыванне паліва ў Польшчы павялічвалася, але ўжо не такімі хуткімі тэмпамі, як годам раней. Дадзеныя Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасці і гандлю сведчаць пра тое, што мінулы год завяршыўся ростам на 1,5%.



Кіраўнік арганізацыі Лешэк Віваля(Leszek Wiwala) зазначае, што хоць гэта можа здавацца малым ростам у параўнанні з папярэднім вынікам, трэба памятаць, што 2023 год быў рэкордным:

- Цэны ў Польшчы былі на многа ніжэйшыя, чым у суседніх краінах. Нагадваю, у памежных рэгіёнах краіны фіксаваўся значны продаж паліва замежным кліентам. У такой сітуацыі рост на 1,5% робіць уражанне.

У 2024 годзе ў параўнанні з 2023 годам продажы аўтагазу выраслі на 9 працэнтаў, а продажы бензіну - на 1,6 працэнта. У выпадку дызельнага паліва зафіксавана невялікае зніжэнне. Лешак Віваля паясніў, чаму адбыўся такі вялікі рост продажаў звадкаванага газу:

- У мінулым годзе ажыццяўляліся санкцыі на звадкаваны газ з Расіі, да чаго паліўная галіна добрасумленна падрыхтавалася – своечасова назапасіла яго. Гэта выклікала празмерную прапанову і падзенне цэнаў - адсюль і рост.

Чакаецца, што 2025 год стане чарговым годам, калі спажыванне паліва ў Польшчы вырасце, прагназуе Польская арганізацыя нафтавай прамысловасці і гандлю.

IAR/аз