Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі павіншаваў стваральнікаў і прадзюсараў брытанска-польскага фільма «Зона інтарэсаў» з атрыманнем Гран-пры 76-га Канскага кінафестывалю.
«Вытворчасць фільма пра нямецкага злачынцу Рудольфа Хёса прафінансаваў Польскі інстытут кіно PISF», – напісаў віцэ-прэм'ер у сацсетках.
Статуэтку фестывалю для лепшага рэжысёра атрымаў рэжысёр фільма «Зона інтарэсаў» Джонатан Глейзер. Узнагароду ўручыў Квенцін Таранціна.
Фільм «Зона інтарэсаў», суфінансаваны Польскім інстытутам кінамастацтва PISF, апавядае пра каменданта нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў Рудольфа Хёса. Пастаноўка, натхнёная аднайменным раманам Марціна Эміса, засяроджваецца на гісторыі каменданта і яго сямʼі. Яго дом знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад канцлагера.
Самую прэстыжную ўзнагароду фестывалю ў Канах «Залатую пальмавую галіну» атрымала кінапрадукцыя французскай рэжысёр Жусцін Трые «Анатомія падзення».
За гэтую статуэтку змагалася таксама брытанска-польская прадукцыя «Зона інтарэсаў».
IAR/яс