Беларуская Служба

У Маскве беспілотнікі ўдарылі па жылых дамах

30.05.2023 08:08
Расійскія СМІ паведамляюць, што на Ленінскім праспекце ў Маскве працуюць экстранныя службы. 
Дрон над Масквойhttps://t.me/nexta_live/53444

У аўторак раніцай беспілотнікі ўдарылі па некалькіх жылых дамах у Маскве, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на расійскія СМІ.

СМІ і каналы сацыяльных сетак паведамляюць, што беспілотнікаў было «ад чатырох да 10», піша Reuters.

Агенцтва адзначыла, што не змагло праверыць гэтыя паведамленні. «На месцы здарэння працуюць усе экстранныя службы горада», – сказаў мэр Сяргей Сабянін.

Расійскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РІА паведаміла аб эвакуацыі некаторых жыхароў дома на вуліцы Прафсаюзнай на поўдні Масквы.

Расійскія СМІ паведамляюць, што на Ленінскім праспекце ў Маскве працуюць экстранныя службы. 

яс