У ноч на 1 чэрвеня ў Кіеве ў выніку падзення аскепкаў расейскіх ракет загінулі 3 чалавекі, у тым ліку дзіця. Украінскія медыя паведамляюць, што бамбасховішча было закрытае, людзі грукалі ў дзверы, але ніхто не адкрыў. У гэты час прыляцелі абломкі ракеты, людзі загінулі.
Пракуратура паведамляе, што ўжо праводзяцца следчыя дзеянні ў медыцынскай установе Дзяснянскага раёна Кіева, якая не адчыніла дзверы сховішча людзям.
Раніцай Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ноччу праціўнік зноў ужыў ракеты аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» па абʼектах грамадзянскай і крытычнай інфраструктуры сталіцы і Кіеўскай вобласці. Па папярэдніх дадзеных, 10 з 10 ракет знішчаны сіламі і сродкамі ВПС.
Расіяне цяпер штодзень атакуюць Кіеў ракетамі і беспілотнікамі.
pravda.com.ua / вх