Вайскоўцы з «Добраахвотніцкага расейскага корпусу» паведамілі, што ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. «Мы зноў ваюем на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Хутка мы апынемся ў прыгарадзе Шабекіна. Не бойцеся. Байцы «расійскага добраахвотніцтва не ваююць з мірным насельніцтвам», падкрэсліў адзін з вайскоўцаў на апублікаваным запісе.
Папярэднюю баявую аперацыю расійскія добраахвотнікі правялі супраць урадавых войскаў РФ 22 траўня. Тады яны занялі расійскую памежную заставу і некалькі вёсак ля мяжы з Сумскай вобласцю, а таксама зайшлі ў горад Грайварон. Тады Крэмль загадаў правесці ў гэтых раёнах антытэрарыстычную аперацыю і эвакуяваць мясцовае насельніцтва. Легіён «Свабоду Расіі» і Расійскі добраахвотніцкі корпус – вайсковыя фармаванні, якія дзейнічаюць на баку ўкраінскіх уладаў.
У расійскіх сацсетках паведамляюць, што Шабекіна «атакавалі дыверсанты на танках». Таксама расійская прапаганда паведамляе, што ноччу адзін са снарадаў трапіў у будынак мясцовага ўпраўлення МУС.
Украінскія ўлады запэўніваюць, што не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях у Белгарадскай вобласці, і падкрэслілі, што ўдзельнікі з'яўляюцца грамадзянамі Расіі.
IAR, PAP / вх