Беларуская Служба

Еўракамісія вырашыла аб прадаўжэнні забароны на імпарт з Украіны

05.06.2023 12:45
Забарона на імпарт украінскай пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніку будзе дзейніцаць да сярэдзіны верасня.
Сцяг ЕўрасаюзаCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўракамісія вырашыла аб прадаўжэнні да сярэдзіны верасня забароны на імпарт з Украіны пшаніцы, кукурузы, рапсу і сланечніку. Нагадваем, з 2 траўня дзейнічае забарона на імпарт у ЕС чатырох згаданых сельскагаспадарчых прадуктаў, якая замяніла абмежаванні, уведзеныя ў аднабаковым парадку Польшчай, Балгарыяй, Славакіяй і Венгрыяй.

Нагадваем, Украіна патрабавала адмены згаданай забароны.

IAR/аз