У панядзелак прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыме генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга. Перамовы пройдуць за месяц да саміту альянсу ў Вільні. Белы дом паведамляе, што галоўнай тэмай сустрэчы Джо Байдэна і Енса Столтэнберга стане Украіна.
Прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што таксама будуць абмяркоўвацца падрыхтоўка да віленскага саміту і падтрымка Украіны з боку НАТА перад абліччам жорсткай вайны з Расіяй.
IAR/аз