Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы на вечар чацвярга складаў 12,5 м – гэта ніжэй так званай «мёртвай кропкі», ніжэй за якую водазабор немагчымы.
Пра гэта паведаміў кіраўнік «Укргідраэнерга» Ігар Сірата ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, перадае «Інтэрфакс-Украіна».
«Узровень ужо 12,5 м. Гэта ніжэй за »мёртвы« пункт 12,7 м, калі мы ўжо не можам рабіць водазабор у населеныя пункты і для ЗАЭС», – сказаў Сірата.
Ён дадаў, што хутчэй за ўсё, падзенне вады спыніцца на ўзроўні прыкладна 3 м.
«Калі плаціна ў ніжняй частцы разбурана да самых асноў, глыбіня вадасховішча будзе не больш за тры метры, а яно самае паменшыцца ў шырыні з 3,5 км, як гэта было да падрыву, да 1-1,2 км, гэта значыць вернецца ў рэчышча Дняпра, якім яно было да будаўніцтва самога вадасховішча», – растлумачыў кіраўнік «Укргідраэнерга».
Сірата дадаў, што калі зараз вадасховішча падае на 1 м у суткі, значыць гэты працэс працягнецца яшчэ сем-восем дзён.
Адна палова станцыі ўжо цалкам пад вадой, другая палова – на 70%. Таксама пад вадой і ідзе працэс размыву земляной часткі паміж шлюзам і станцыяй.
Таксама кіраўнік гарадской ваеннай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул заявіў, што вады для большай часткі Крывога Рога засталося на паўтара месяца.
«У нашае Паўднёвае вадасховішча ўжо перастала паступаць кахоўская вада. У самім вадасховішчы Паўднёвым, дзякуючы загадзя праведзеным работам, ёсць запас пры эканомным спажыванні – падкрэсліваю пры эканомным – на 1,5 месяца», – адзначыў ён.
Вілкул заклікаў жыхароў горада эканоміць ваду.
вх