За мінулыя суткі Расія страціла забітымі 890 воінаў, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы ў суботу, 10 чэрвеня.
Агульныя страты расіян з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну арыенціровачна складаюць 214 тыс. 660 забітымі.
Украінскі Генштаб таксама паведаміў, што з пачатку вайны Расія страціла 3 тыс. 909 танкаў, 7 тыс. 607 бронемашын, 3 тыс. 717 артылерыйскіх сістэм, 600 РСЗА, 314 самалётаў, 299 верталётаў, 18 караблёў і катараў, 6 тыс. 428 адзінак аўтатэхнікі і шэраг іншай тэхнікі і ўзбраення.
вс