Беларуская Служба

У расійскай арміі на фронце пачасціліся выпадкі невыканання загадаў

11.06.2023 11:12
Гэта звязана, у тым ліку,  з адсутнасцю значных дасягненняў на полі бою і распаўсюджваннем панічных настрояў. 
-
Прэс-сакратар Генштаба Украіны Аляксандр Штупуhttps://www.youtube.com/watch?v=gLkyCaRzVUA

Генштаб УСУ паведамляе пра ўсё большую колькасць выпадкаў невыканання загадаў у арміі агрэсара, аб чым сказаў у ранішняй зводцы прэс-сакратар Аляксандр Штупун.

- З-за адсутнасці юрыдычнай нормы адносна канчатковых тэрмінаў праходжання ваеннай службы па мабілізацыі ў расійскай арміі, адсутнасці значных дасягненняў на полі бою і распаўсюджвання панічных настрояў з нагоды будучых перспектыў, сярод расійскіх мабілізаваных пачасціліся выпадкі невыканання загадаў, сабатажу, нестатутных паводзін. Для вырашэння гэтых праблем начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Расіі прыняў рашэнне, згодна з якім камандзірам злучэнняў і воінскіх часцей прадпісана выяўляць і адпраўляць такіх асоб у штурмавыя роты для далейшага выкарыстання іх у так званых «мясных штурмах».

яс