Беларуская Служба

Разведка Брытаніі: Вада хутка перастане паступаць у Крым пасля падрыву Кахоўскай ГЭС

11.06.2023 11:12
Паўночна-Крымскі канал забірае ваду з Кахоўскага вадасховішча, з водазабору, размешчанага вышэй за ўзровень дна вадасховішча.
У Новай Кахоўцы расіяне ўзарвалі дамбу на гідраэлектрастанцыі PAP/EPA

Падрыў расіянамі Кахоўскай ГЭС аказаў сур'ёзны ўплыў на асноўную крыніцу пітнай вады на акупаваным Крымскім паўвостраве – Паўночна-Крымскі канал.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Мінабароны Вялікабрытаніі.

Як адзначаецца, Паўночна-Крымскі канал забірае ваду з Кахоўскага вадасховішча, з водазабору, размешчанага вышэй за ўзровень дна вадасховішча.

Узровень вады ў вадасховішчы, верагодна, упаў ніжэй за ўзровень водазабору да 9 чэрвеня 2023 года, і вада неўзабаве перастане паступаць у Крым« – гаворыцца ў справаздачы.

У прыватнасці, гэта знізіць даступнасць пітай вады на поўдні Херсонскай вобласці і на поўначы Крыма.

Нягледзячы на гэта, у разведцы Вялікабрытаніі падкрэсліваюць, што расійскія ўлады, верагодна, задаволяць неадкладныя патрэбнасці насельніцтва ў вадзе з дапамогай вадасховішчаў, нарміравання вады, бурэння новых свідравін і пастаўкі бутыляванай вады з Расіі.

Раніцою 11 чэрвеня ўзровень Кахоўскага вадасховішча ў раёне Нікапаля складаў 9,35 м. За суткі ўзровень вады знізіўся больш як на метр, а з моманту падрыву больш як на 7 метраў.

яс/tsn.ua