За мінулыя суткі Расія страціла на фронце забітымі 680 чалавек, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй зводцы ў сераду, 14 чэрвеня.
Агульныя страты расіян з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну арыенціровачна складаюць 217 тыс. 330 чалавек забітымі.
Украінскі Генштаб таксама паведаміў, што з пачатку вайны Расія страціла 3 тыс. 943 танкі, 7 тыс. 653 бронемашыны, 3 тыс. 783 артылерыйскія сістэмы, 603 РСЗА, 314 самалётаў, 300 верталётаў, 18 караблёў і катараў, 6 тыс. 482 адзінкі аўтатэхнікі і шэраг іншай тэхнікі і ўзбраення.
вс