Беларуская Служба

У. Зяленскі выказаў удзячнасць Польшчы за падтрымку сяброўства Украіны ў НАТА

18.06.2023 10:22
У пятніцу польскі Сейм прыняў рэзалюцыю аб сяброўстве Украіны ў НАТА.
 .
Уладзімір Зяленскі.фота: facebook.com/zelenskiy.official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў краінам, якія працягваюць рабіць далейшыя крокі па падтрымцы Украіны і ўкраінцаў. У традыцыйным звароце ў сацсетках украінскі лідар выказаў удзячнасць Польшчы за падтрымку сяброўства Украіны ў НАТА. Прэзідэнт таксама звярнуўся між іншым да ЗША, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі.

«Мы дакажам моц нашай калектыўнай сілы, калі здолеем вярнуць нармальнае жыццё ўсім, хто пацярпеў ад расійскага экацыду», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі:

- Мы працягваем працу, ка б увесь свет убачыў праўду. Таксама хачу падзякаваць усім, хто вучыць нашых салдат, хто перадае вопыт нашым героям і сам вучыцца ў украінцаў. Вучыцца ўкраінскай стойкасці, мужнасці і бясстрашнай гатоўнасці змагацца за сваё жыццё, за сваю краіну, за нашых украінскіх дзяцей. У нас гэта абавязкова атрымаецца – будзем за гэта змагацца! І пераможам!

У пятніцу польскі Сейм прыняў рэзалюцыю аб сяброўстве Украіны ў НАТА: «Прымаючы да ўвагі самаадданасць украінскага народу і яго суверэннае права выбіраць уласны шлях развіцця, Сейм Рэспублікі Польшча цалкам падтрымлівае еўрапейскі і еўраатлантычны выбар Украіны», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

IAR/нг