Працягваецца падлік галасоў на парламенцкіх выбарах і рэферэндуме, якія адбыліся ўчора ў Польшчы. Канчатковыя вынікі, хутчэй за ўсё, будуць вядомыя ў аўторак.
Аднак ужо сёння Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала вынікі галасавання на парламенцкіх выбарах у некаторых краінах за мяжой і на караблях. Галасы былі падлічаныя, між іншым, у Канадзе, Японіі, Аўстраліі, Славаччыне, Славеніі, Латвіі, Беларусі, Турцыі, Егіпце, Аргентыне і Балгарыі.
У Канадзе ў галасаванні прынялі ўдзел 11 008 выбаршчыкаў, найбольшую колькасць галасоў набрала «Права і справядлівасць» – 47,07 працэнта. На другім месцы апынулася «Грамадзянская кааліцыя», якая атрымала 32,41 працэнта галасоў.
У сваю чаргу ў Японіі было 1 542 выбаршчыкаў. Найбольшы вынік, 45,65 працэнта, дасягнула «Грамадзянская кааліцыя», за ёй ідуць «Новыя левыя сілы» – 28,60 працэнта.
У Турцыі прагаласавала 3 700 чалавек. «Грамадзянская кааліцыя» набрала там 51 працэнт галасоў, «Трэцяя дарога» – 16,24 працэнта.
У Аўстраліі на выбарах прагаласавалі 4 184 выбаршчыкі, больш за ўсё галасоў набралі «Грамадзянская кааліцыя» – 49,81 працэнта і «Права і справядлівасць« – 17,18 працэнта.
Усе галасы падлічаныя таксама на караблях і шахцёрскіх платформах – з васьмі выбарчых акругаў. У галасаванні прынялі ўдзел 383 чалавекі. Больш за ўсё галасоў набрала «Грамадзянская кааліцыя» – 37,60 працэнта. У сваю чаргу «Канфедэрацыя» набрала 16,45 працэнта, кіроўная «Права і справядлівасць» – 15,14 працэнта, а «Трэцяя дарога» – 14,62 працэнтаў галасоў.
IAR/аз