У Фаставе польскія валанцёры гуртуюцца вакол дабрачыннага фонду св. Марціна дэ Порэса, якім кіруюць айцы дамініканцы. Дапамога, якая прыходзіць у Фастаў з Польшчы, размяркоўваецца па месцах, дзе знаходзяцца патрабуючыя, таксама блізу фронту.
Айцец Міхал Раманюк падкрэсліў, што перад надыходзячай зімой збіраюцца матэрыялы, якія дапамогуць перажыць маразы, а таксама прадукты харчавання:
-Цяпер перад зімовым сезонам у нас кожны дзень просяць падкладкі для сну, спальныя мяшкі, коўдры. Усялякага роду газавыя пліты, былі таксама просьбы аб ложках. Аптэчкі, якія мы раздаём у велізарнай колькасці. Думаю, зіма будзе цяжкай.
У Фаставе айцы-дамініканцы і валанцёры арганізуюць шмат ініцыятыў, якія дапамагаюць мірным жыхарам і ахвярам вайны.
Мажэна Марыя Міхалоўска з фундацыі «Харытатыўныя» падкрэсліла, што ў многія рэгіёны Украіны ідзе дапамога, у тым ліку з Польшчы, і на месцы праводзяцца мерапрыемствы па падтрымцы людзей, якія вымушаны былі пакінуць свае дамы:
-Цяпер мы вядзем садок і школу, дзе дзеці – ваенныя паўсіроты, а таксама перасяленцы з такіх гарадоў як Бахмут, якіх ужо няма на мапе. Таксама мы займаемся рэабілітацыяй дзяцей-інвалідаў. Велізарны гуманітарны хаб. Насамрэч гэтая дапамога вельмі шырокая і разнастайная. Раздаём ежу, лекі, ездзім з дапамогай у самыя небяспечныя месцы.
У Фаставе ёсць парафія, дзе цэлебруюцца імшы на польскай мове. Да сённяшняга дня ў горадзе пражывае некалькі сотняў палякаў – нашчадкаў польскіх асаднікаў, якія заснавалі горад у канцы XVI стагоддзя.
ав