Беларуская Служба

Венгерскія дарогі будуць пасыпаць не ўкраінскай, а егіпецкай соллю

14.11.2023 18:08
Афіцыйная прычына – праблема з транспартам з Украіны, якая ваюе з Расіяй.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Andrzej Grygiel

У зімовы сезон дарогі Венгрыі будуць пасыпаць не ўкраінскай, а егіпецкай соллю. 

Звычайна Венгрыя купляла соль у Румыніі, але ўжо некалькі гадоў мясцовыя кампаніі аддаюць перавагу продажу яе на Захад. Таму венгерскія дарогі тры сезоны запар пасыпалі ўкраінскай соллю.

Сёлета, аднак, будзе інакш. У прадпрыемства, якое даглядае дарогі Magyar Közútze паведамляецца, што з-за ваеннага становішча немагчыма імпартаваць соль з Украіны. Кампанія заключыла кантракт на пастаўку сыравіны з Егіпта. Там яго атрымліваюць шляхам выпарвання марской вады.

Рашэнне выглядае незразумелым, таму што ў дачыненні да іншых тавараў праблем з увозам з Украіны няма. Гэта датычыцца, напрыклад, украінскага збожжа.

яс