Беларуская Служба

Украінская пракуратура ўстанавіла асобы расійскіх вайскоўцаў, якія забілі пісьменніка Уладзіміра Вакуленку

14.11.2023 17:43
Гэта камандзір войска і яго падначалены – стралок, абодва служаць у 204-м стралковым палку расійскай арміі. 
Масавыя магілы ва Украінеshutterstock/David Peinado Romero

Забойства адбылося летась, калі расіяне акупавалі Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці. Расійскія акупанты здзяйсьнялі там і іншыя злачынствы.

Украінскія следчыя не паведамляюць поўных звестак пра злачынцаў. Аднак паведамлялася, што гэта камандзір войска і яго падначалены – стралок, абодва служаць у 204-м стралковым палку расійскай арміі. У пачатку поўнамаштабнай акупацыі гэтае падраздзяленне размяшчалася каля вёскі Капытолеўка. Там расійскія вайскоўцы выкралі ўкраінскага пісьменніка, аўтара дзіцячых кніг Уладзіміра Вакуленку і спрабавалі прымусіць яго да супрацоўніцтва. Калі ён адмовіўся, яны застрэлілі яго з пісталета Макарава.

Забойцы таксама забілі як мінімум трох іншых вяскоўцаў, папярэдне закатаваўшы іх.
Цела Вакуленкі было знойдзена ў брацкай магіле ў Ізюме, сярод больш чым 400 іншых ахвяраў расійскіх забойцаў.

На дадзены момант украінская пракуратура зафіксавала больш за 100 тысяч расійскіх вайсковых злачынстваў. Да іх адносяцца, акрамя забойстваў і катаванняў, таксама артылерыйскія і ракетныя абстрэлы грамадзянскіх аб'ектаў, і таксама прымусовыя дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію.

яс