Беларуская Служба

Украінскае войска ўпершыню афіцыйна пацвердзіла, што вядзе баявыя дзеянні на левым беразе Дняпра

17.11.2023 13:45
Украінцам удалося заняць там тэрыторыі і знішчыць асабовы склад і баявую тэхніку расейцаў.
Украінскія жаўнерыPAP/EPA/Kateryna Klochko

Раней СМІ і ваенныя аналітыкі паведамлялі аб высадцы ўкраінскіх войскаў у левабярэжнай Херсонскай вобласці. Украінцам удалося заняць там тэрыторыі і знішчыць асабовы склад і баявую тэхніку расейцаў.

Камандаванне ўкраінскай марской пяхоты рапартавала аб поспехах на левым беразе Дняпра. Як чытаем у заяве, іх салдаты ва ўзаемадзеянні з іншымі родамі войскаў занялі і ўмацавалі некалькі плацдармаў, знішчылі больш за 1200 рускіх і паранілі больш за дзве тысячы. Акрамя таго, яны знішчылі 24 танкі і амаль 90 артылерыйскіх сістэм, у тым ліку мінамёты.

Неафіцыйна вядома, што ўкраінцы некалькі тыдняў вядуць дэсанты і баявыя дзеянні на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Яны іх актывізавалі ў пачатку лістапада.

Паводле паведамленняў прэсы, ім удалося перакінуць праз раку тры брыгады і бронетэхніку і заняць плацдармы, у тым ліку ў раёне горада Херсона, у раёне разбуранага Антонава моста, і далей у прыбярэжнай паласе, больш за 30 кіламетраў на паўночны ўсход па Дняпры.

ав

Найбольшыя страты Масква нясе ў раёне Аўдзееўкі

17.11.2023 11:29
Расійскія незалежныя і заходнія СМІ паведамляюць пра велізарныя страты ў асабовым складзе войска агрэсара.