Гэта рашэнні, прызначаныя для забеспячэння абароны ад злоўжывання штучным інтэлектам. Распараджэнне ЕС будзе рэгуляваць, як яго выкарыстоўваць.
«Дакумент мае на мэце спыніць развіццё штучнага інтэлекту ў сферах, якія могуць быць шкоднымі для людзей, але ў той жа час спакушаюць кампаніі магчымасцю атрымання вялікіх і хуткіх даходаў», тлумачыць эксперт у галіне кібербяспекі Лешак Тасемскі.
Эксперт звяртае ўвагу на тое, што правілы ЕС уводзяць катэгорыі выкарыстання штучнага інтэлекту.
«Самае галоўнае гэта тое, што былі апісаныя катэгорыі, дзе яго выкарыстанне будзе забараняцца. Гэта сістэмы адсочвання чалавечай слабасці і стварэнне маніпуляцый», адзначыў Лешак Тасемскі.
Дырэктыва ЕС таксама забараняе стварэнне сістэм, якія будуць распазнаваць чалавечыя твары ў рэжыме рэальнага часу, напрыклад, у гарадскіх сістэмах маніторынгу.
Распараджэнне таксама ўводзіць катэгорыю павышанай рызыкі. Сюды ўваходзяць сферы адукацыі, права, крытычнай інфраструктуры і медыцынскіх сістэм.
Кампаніі, якія прапануюць такія паслугі, будуць знаходзіцца пад асаблівым наглядам.
Канчатковы выгляд дырэктывы «AI Act» можа быць абвешчаны да канца гэтага года.
яс