За апошнія суткі Расія нанесла па Украіне 37 авіяўдараў і 41 ракетны абстрэл, пацярпелі мірныя жыхары, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны.
Артылерыйскаму абстрэлу падвергліся гарады ў Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
У Генштабе Узброеных сілаў Украіны паведамляюць, што на Сіверскім і Слабажанскім кірунках расіяне стаяць у памежных раёнах і вядуць дыверсійныя дзеянні, каб не дапусціць перакідкі ўкраінскіх войскаў на іншыя напрамкі.
На Бахмуцкім напрамку ўкраінцы адбілі расійскіх 11 атак. Украінская армія штурмавала на поўдзень ад Бахмута, наносячы страты расісйкім войскам і ўмацоўваючы атрыманыя пазіцыі.
Агрэсары ўсё яшчэ спрабуюць акружыць Аўдзееўку. Украінскія вайскоўцы наносяць ім значныя страты. У раёне Мар’інкі і Новаміхайлаўкі пад Данецкам расіяне вялі беспаспяховыя атакі – там украінскія вайскоўцы адбілі 21 атаку.
Украінскія ўзброеныя сілы працягваюць наступ на Мелітопаль, наносячы страты ў асабовым складзе і тэхніцы РФ.
яс