Беларуская Служба

ХАМАС блізкі да пагаднення з Ізраілем

21.11.2023 08:10
Лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія заявіў, што групоўка блізкая да дасягнення пагаднення з Ізраілем аб спыненні агню, пастаўках гуманітарнай дапамогі ў Сектар Газа і вызваленні закладнікаў.
       C
Дым падымаецца пасля авіяўдару па паўночнай частцы Cектара ГазаEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA.

Паводле ацэнак, пасля нападу 7 кастрычніка ХАМАС узяў у палон каля 240 чалавек. Палесцінскі «Ісламскі джыхад» таксама пагаджаецца на перамір'е.

У сваю чаргу прадстаўнік палітбюро ХАМАС-а Ізат аль-Рэшык заявіў Аль-Джазіры, што групоўка вызваліць ізраільскіх жанчын і дзяцей, калі Ізраіль выпусціць з турмаў палесцінскіх дзяцей і жанчын. Ён дадаў, што падрабязнасці перамір'я павінны агучыць улады Катара. Яны даўно спрабуюць спыніць ізраільскія атакі на Сектар Газа. ЗША таксама ўдзельнічаюць у перамовах.

Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, папярэдняе пагадненне прадугледжвае пяцідзённае перамір'е са спыненнем агню на зямлі і скарачэннем аперацый ізраільскай авіяцыі над поўднем Сектара Газа. Узамен будуць вызваленыя ад 50 да 100 мірных жыхароў, якія ўтрымліваюцца палесцінскімі баевікамі. Згодна з прапанаванай дамовай, каля 300 палесцінцаў таксама будуць вызваленыя з ізраільскіх турмаў. Па словах крыніц ХАМАС і Ісламскага джыхаду, здзелка таксама прадугледжвае ўезд у Сектар 300 грузавікоў з прадуктамі харчавання і медыцынскай дапамогай.

Ізраільская атака на Сектар Газа працягваецца з 7 кастрычніка. Гэта адказ на налёт тэрарыстаў ХАМАС на ізраільскія паселішчы, у выніку якога загінула больш за тысячу чалавек, у тым ліку каля 300 вайскоўцаў. У сваю чаргу ад ізраільскіх нападаў загінула больш за 13 тысяч палесцінцаў. З-за аперацыі ў Сектар Газа абмежаваны ўвоз гуманітарнай дапамогі, не хапае вады і ежы. Бальніцы і лагеры для бежанцаў перапоўненыя.

ПР/юл