Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія ўлады пачынаюць рэабілітацыю наймітаў з «Групы Вагнера»

23.11.2023 17:01
14 лістапада выбраныя былыя байцы расійскай «Групы Вагнера» атрымалі афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць іх статус ветэранаў.
.
У. Пуцін PAP/EPA/SPUTNIK / KREMLIN POOL

Гэта быў першы выпадак, калі персанал роты наймітаў быў афіцыйна прызнаны ветэранамі, паведаміла ў чацвер Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

У штодзённым абнаўленні выведкі паведамляецца, што Мінабароны Расіі ўвяла новую сістэму, якая дазваляе вагнераўцам атрымліваць дакументы, якія пацвярджаюць іх статус ветэрана, што дае права былым наймітам атрымліваць адпаведныя прэміі. Таксама нагадваецца, што «Група Вагнера» нядаўна ўвайшла ў структуру камандавання Нацыянальнай гвардыі РФ.

Паводле ацэнак, вельмі верагодна, што гэтыя дзеянні Крамля азначаюць рэабілітацыю расійскай адміністрацыяй некаторых байцоў ПВК. Гэта адбываецца пасля доўгага перыяду нявызначанасці адносна таго, як улады краіны будуць ставіцца да наймітаў «Групы Вагнера» пасля яе непадпарадкавання і няўдалага «маршу за справядлівасць» у Маскву ў чэрвені 2023 года.

ав

Расіяне дэпартавалі ў Расію ўкраінскіх дзяцей з псіхіятрычнага інтэрнату ў Херсонскай вобласці

23.11.2023 13:31
Дзяцей адправілі ў Пензу на захадзе Расіі, а паездку арганізавала жанчына, на арышт якой украінскія ўлады выпісалі міжнародны ордэр.