Беларуская Служба

Расіяне дэпартавалі ў Расію ўкраінскіх дзяцей з псіхіятрычнага інтэрнату ў Херсонскай вобласці

23.11.2023 13:31
Дзяцей адправілі ў Пензу на захадзе Расіі, а паездку арганізавала жанчына, на арышт якой украінскія ўлады выпісалі міжнародны ордэр.
КіеўPAP/Viacheslav Ratynskyi

Расіяне дэпартавалі ў Расію ўкраінскіх дзяцей з псіхіятрычнага інтэрнату ў Херсонскай вобласці на поўдні Украіны, паведаміў у чацвер Цэнтр нацыянальнага супраціву, якім кіруе Сілы спецыяльных аперацый украінскай арміі.

Дзяцей адправілі ў Пензу на захадзе Расіі, а паездку арганізавала жанчына, на арышт якой украінскія ўлады выпісалі міжнародны ордэр, абвінаваціўшы яе ва ўдзеле ў генацыдзе, паведамляе Цэнтр.

«Расіяне працягваюць незаконна дэпартаваць украінскіх падлеткаў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.(…) Што важна, у інтэрнатах застаюцца не толькі дзеці-сіроты. У многіх дзяцей ёсць апекуны і бацькі», – падкрэслівае ЦНС.

Часцей за ўсё дзяцей дэпартуюць без згоды і нават пры наяўнасці сваякоў у вольнай Украіне, падкрэсліваюць у цэнтры.

З пачатку развязанай Крамлём вайны расіяне масава дэпартуюць украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Расію. Большасць з іх едуць у Расію, але вядома, што 2400 вывезена ў Беларусь. Некаторыя з іх выхоўваюцца ў расійскіх сем'ях, хоць у іх ёсць бацькі ці іншыя сваякі ва Украіне.

ав

У Мінск прыехала расійская ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова, ордар на арышт якой выдаў суд у Гаазе

01.11.2023 11:13
У Беларусь прыехала расійская ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова, ордар на арышт якой выдаў суд у Гаазе.

Польскія валанцёры, якія працуюць ва Украіне, рыхтуюцца да будучай зімы

05.11.2023 18:12
Яны падкрэсліваюць, што ў многіх месцах краіны становішча мірных жыхароў надзвычай цяжкае.

Эксперты з Ельскага ўніверсітэта падрыхтавалі справаздачу пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

20.11.2023 13:11
Гэта чарговы дакумент, які пацвярджае, што ўкраінскіх дзяцей вывозяць не толькі ў Расію, але таксама ў Беларусь.