Беларуская Служба

У сталіцы Ірландыі не сціхаюць беспарадкі

24.11.2023 06:48
Брутальныя пратэсты сталі рэакцыяй на напад узброенага алжырца на жанчын і дзяцей.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MOSTAFA DARWISH Dostawca: PAP/EPA.

У сталіцы Ірландыі Дубліне ноччу ўспыхнулі беспарадкі  пасля таго, як мужчына з Алжыра напаў з нажом на групу людзей, у тым ліку дзяцей. 5-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане, таксама пацярпелі двое дзяцей пяці і шасці гадоў і жанчына каля 30 гадоў. 50-гадовы зламыснік затрыманы.

Пасля нападу сотні людзей выйшлі на вуліцы ў цэнтры Дубліна, падпальваючы аўтамабілі і нападаючы на ​​гарадскія аўтобусы і трамваі. Некаторыя людзі рабавалі крамы. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Некалькі афіцэраў атрымалі лёгкія раненні. Раніцай сітуацыя пачала супакойвацца. Кіраўнік ірландскай паліцыі абвінаваціў у пачатку беспарадкаў хуліганаў з ультраправых груповак.

У сувязі з беспарадкамі амбасада Польшчы ў Дубліне заклікала людзей пазбягаць месцаў, дзе адбываюцца беспарадкі, і выконваць рэкамендацыі службаў.

ПР/юл