Беларуская Служба

Вайсковец: непасрэднай ваеннай пагрозы Літве няма

24.11.2023 10:12
Прамой ваеннай пагрозы для Літвы цяпер няма, але ў перспектывы небяспека сыходзіць толькі ад Расіі, заявіў кіраўнік літоўскай арміі генерал Вальдэмарас Рупшыс.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGY GUNEEV / KREMLIN / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Так літоўскі камандаючы адрэагаваў на словы кіраўніка МЗС гэтай краіны. Габрыэліус Ландсбергіс заявіў, што Расія на Украіне не спыніцца.

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі зазначыў, што Крэмль можа распачаць ваенныя дзеянні супраць краін NATO. Генерал Рупшыс заявіў, што, паводле ацэнкі спецслужб, цяпер няма непасрэднай пагрозы ўзброенага канфлікту або ўварвання ў Літву. Але, на ягоную думку, у больш аддаленай перспектыве, гэта значыць у бліжэйшыя 5-10 гадоў, шмат што будзе залежаць ад таго, як скончыцца вайна ва Украіне. На думку літоўскага генерала, Масква не гатовая атакаваць краіны НАТА і нават непрадказальны Уладзімір Пуцін ведае, што ў Альянса ёсць ядзерная зброя. Аднак камандуючы ўзброенымі сіламі Літвы лічыць, што Расія застанецца пагрозай і што трэба «спакойна і разважліва рыхтавацца да патэнцыйнага канфлікту».

Некалькі дзён таму кіраўнік літоўскай дыпламатыі даў інтэрв'ю, у якім заявіў, што трэба рыхтавацца да сцэнару, пры якім Расія працягне ваяваць з краінамі NATO, калі яе не спыніць ва Украіне. Ён таксама падкрэсліў, што Літва павінна прымаць стратэгічныя рашэнні для ўмацавання сваёй бяспекі.

ПР/юл