Беларуская Служба

Сёння была найбольшая атака Кіева беспілотнікамі

25.11.2023 10:19
Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю беспілотнікаў. Украінцы збілі 71 беспілотнік. 
   .
Кіеў пасля абстрэлу расіянамі.Фота: Кіеўская гарадская дзяржадміністрацыя

Гэта рэкордная колькасць для рэгіёна, паведаміў прэс-сакратар ВПС Украіны Юрый Ігнат. Напрыклад, у гэты Новы год расіяне атакавалі сталіцу Украіны з 45 беспілотнікаў.

Расіяне выкарыстоўвалі беспілотнікі Шахед-131/136. Большасць з іх была накіравана ў Кіеў. Беспілотнікі ішлі групамі з некалькіх напрамкаў. Аскепкі збітых машын упалі на жылыя дамы як мінімум у трох раёнах Кіева. Пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку 11-гадовая дзяўчынка.

Вядзецца выратавальная аперацыя. Рэшткі беспілотнікаў таксама ўпалі на дзіцячы садок, выклікаўшы пажар.

Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс знаходзіўся ў Кіеве падчас абстрэлу Фота з бомбасховішча ён апублікаваў у сваім Instagram.


. 

IAR/вх