Старшыня Федэральнай рады Швейцарыі Ален Берсэ прыехаў ва Украіну для ўдзелу ў міжнародным саміце па харчовай бяспецы і для сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Асноўная ўвага надаецца ўплыву агрэсіўнай вайны Расіі на глабальную харчовую бяспеку і доўгатэрміновую падтрымку Украіны з боку Швейцарыі», — сказаў Берсэ.
Раней кіраўнік Федэральнага савета Швейцарыі выказаў перакананне, што далучэнне да санкцый Еўрасаюза супраць Расіі не супярэчыць яе палітыцы нейтралітэту, у адрозненне ад сітуацыі, калі б краіна дапамагала ад іх ухіляцца. Берсэ нагадаў, што агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны парушае ўсе прынцыпы міжнароднага права ў адпаведнасці са Статутам ААН.
Швейцарыя таксама выступіла за стварэнне спецыяльнага трыбунала па злачынствах агрэсіі супраць Украіны.
Паводле pravda.com.ua / вх