Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні падчас канферэнцыі Grain from Ukraine ў Кіеве ў суботу.
Па словах Зяленскага, Украіна лічыць адным з найбуйнейшых дасягненняў года стварэнне «збожжавага калідора» без Расіі, а таксама працуе над забеспячэннем бяспекі судоў, якія ідуць па гэтым калідоры.
«Мы дамовіліся з нашымі партнёрамі і будзем суправаджаць караблі ў моры, каб гарантаваць іх бяспеку. У нас ужо ёсць канкрэтныя дамоўленасці аб прыёме караблёў. Гэта справа бліжэйшага часу», – заявіў Уладзімір Зяленскі.
вх