Беларуская Служба

Масква ў ноч на 26 лістапада падвергнулася «масіраванаму нападу» беспілотнікаў

26.11.2023 11:02
А ў Туле збіты БПЛА пашкодзіў шматпавярховы дом.
   .
Пашкоджаны дом у Туле.Фота: УНІАН/скрыншот з відэа

Расійская сталіца Масква ў ноч на 26 лістапада падвергнулася «масіраванаму нападу» дронаў. Пра гэта заявіў маскоўскі мэр Сяргей Сабянін. Паводле яго інфармацыі, гэта былі, канешне, украінскія БПЛА і нібыта пяць з іх былі збітыя ў раёне Нара-Фамінска (50 км да знешняга транспартнага кальца Масквы), Адзінцова (заходні прыгарад Масквы), Падольска (паўднёвы прыгарад Масквы), Раменскага (поўдзень -усходні прыгарад Масквы). Пры гэтым губернатар Маскоўскай вобласці дадаў, што зафіксаваныя пашкоджанні дамоў, але загінулых і пацярпелых няма.

Маскоўскія аэрапорты Унукава і Дамадзедава ноччу часова не працавалі.

Маскоўскі мэр заявіў, што беспілотнікі ляцелі нібыта з паўднёвага захаду – іх бачылі ў Бранскай, Калужскай і Тульскай абласцях. Паводле яго слоў, там удалося перахапіць некалькі дронаў.

У цэлым, паводле звестак расійскіх СМІ, 11 беспілотнікаў былі збіты ноччу, яшчэ 9 БПЛА расійская СПА збіла раніцай над тэрыторыяй Маскоўскай, Тульскай, Калужскай і Бранскай абласцей.

Апроч гэтага, над Тулай былі збітыя два беспілотнікі і абломкі аднаго з іх нібыта трапілі ў жылы дом. Пазней стала вядома, што беспілотнік сапраўды ўрэзаўся ў шматпавярховік у Туле. У выніку выбуху пашкоджаны балкон на 12 паверсе і выбітыя некалькі вокнаў.

Пазней стала вядома, што ў выніку выбуху збітага БПЛА ў Туле пацярпеў адзін чалавек. 44-гадовы мужчына паранены ў нагу. У яго кватэры выбуховая хваля разбіла ўсе вокны, мэблю, а таксама разбурыла частку сцяны.

УНІАН

нг