Беларуская Служба

Палестынскі ХАМАС вызваляе чарговых закладнікаў, захопленых у Ізраілі

26.11.2023 18:44
З пятніцы ў Газе паміж Ізраілем і ХАМАС дзейнічае рэжым спынення агню.
          .
Калона аўтамабіляў з закладнікамі прыбывае ў медыцынскі цэнтр Шэба ў Ізраілі.Фота: EPA/ABIR SULTAN

Егіпецкія СМІ паведамляюць пра перадачу чарговых закладнікаў, вызваленых палестынскай групоўкай ХАМАС па дамове аб часовым перамір’і Ізраілем. Сёння былі вызваленыя трынаццаць ізраільцянаў, трое тайландцаў і грамадзянін Расіі. Раней паведамлялася, што сярод вызваленых ёсць таксама грамадзянін ЗША.

Закладнікаў павінны даставіць супрацоўнікі Чырвонага Крыжа да памежнага пераходу Рафах, дзе яны будуць перададзеныя прадстаўнікам ізраільскіх уладаў. Ізраіль, у сваю чаргу, вызваліць чарговую групу палестынскіх вязняў.

З пятніцы ў Газе паміж Ізраілем і ХАМАС дзейнічае рэжым спынення агню. Згодна з пагадненнем, ХАМАС кожны дзень вызваляе каля дзясятка чалавек. Плануецца, што рэжым перамір’я працягнецца да панядзелка, але Катар ды Егіпет прыкладаюць намаганні па яго падаўжэнні.

Больш за 14 тыс палестынцаў і па меншай меры 1 200 ізраільцянаў былі забітыя пасля таго, як баевікі ХАМАС напалі на Ізраіль з Сектара Газа 7 кастрычніка і ў выніку ізраільскіх узброеных аперацый у адказ у Газе.

IAR/нг