Беларуская Служба

Расіяне не спыняюць атакаваць у раёне Аўдзееўкі

27.11.2023 08:45
Паводле неафіцыйных крыніц, нядаўна яны перанеслі там свае пазіцыі.
Вайна ва УкраінеPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Расіяне атакуюць Аўдзееўку – горад, які кантралююць украінскія сілы на ўскраіне Данецка. Паводле неафіцыйных крыніц, нядаўна яны перасунулі там свае пазіцыі. Баі вядуцца і ў іншых раёнах.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Аналітыкі з амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны кажуць, што расіяне занялі частку прамысловага раёна ў паўднёва-ўсходняй частцы Аўдзееўкі. Яны таксама перамясцілі свае пазіцыі на паўночны фланг горада. На мінулым тыдні ўкраінскае камандаванне паведаміла, што на гэтым участку на лініі фронту вораг пачаў трэцюю хвалю атакаў пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі. Расіяне імкнуцца акружыць горад. Расіяне таксама пастаянна атакуюць суседні Бахмут. Там і ўкраінцы наступаюць. Таксама вораг вядзе наступ на лініі: Купянск – Сватавэ – Крамянная на мяжы Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей. У Запарожскай вобласці працягваюцца баі на поўдзень ад горада Арэхаў. Таксама ўкраінцы ўтрымліваюць пазіцыі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці.

IAR/аз

Некаторыя краіны ЕС імкнуцца змякчыць чарговы пакет санкцый супраць Расіі

26.11.2023 14:17
Гэтыя краіны жадаюць звузіць кола патэнцыйных палажэнняў і спіс тавараў, на якія будуць распаўсюджвацца прапанаваныя меры.

Спікер парламента Фінляндыі выступіў у Вярхоўнай Радзе Украіны цалкам на ўкраінскай мове

26.11.2023 17:21
Падчас выступу ўкраінскія дэпутаты шмат разоў перарывалі яго бурнымі апладысментамі і ўставалі з месцаў.