Беларуская Служба

Ад непагадзі ва Украіне засталося без электрычнасці каля 400 населеных пунктаў

27.11.2023 10:01
Уладзімір Зяленскі падзякаваў усім, хто ў такія складаныя ўмовы надвор’я, трымае абарону дзяржавы.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі Facebook/zelenskiy.official

Ад непагадзі ва Украіне засталося без электрычнасці каля 400 населеных пунктаў у дзесяці абласцях краіны, паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце ў сацсетках.

Украінскі прэзідэнт запэўніў, што энергетыкі ў самыя кароткія тэрміны адновяць электразабеспячэнне ўсіх гарадоў і вёсак, дзе яно цяпер часова адключанае праз непагадзь.

Уладзімір Зяленскі таксама падзякаваў усім, хто ў такія складаныя ўмовы, трымае абарону дзяржавы, хто вядзе наступальныя аперацыі, хто знаходзіцца на баявых пазіцыях, на баявых пастах, дзяжурыць у мабільных агнявых групах і ва ўсіх іншых падраздзяленнях, якія абараняюць Украіну.

аз

Расіяне не спыняюць атакаваць у раёне Аўдзееўкі

27.11.2023 08:45
Паводле неафіцыйных крыніц, нядаўна яны перанеслі там свае пазіцыі.