Беларуская Служба

У Расіі рэжым ладзіць аблавы на прызыўнікоў

27.11.2023 13:03
Паводле розных крыніц, Крэмль хоча прызваць у войска ад 120 да 130 тысяч маладых людзей.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

У Расіі рэжым ладзіць аблавы на прызыўнікоў і імігрантаў. Як паведамляе сайт «Новая газета. Еўропа», прызыўныя камісіі шукаюць мужчын ва ўніверсітэтах і імігранцкіх супольнасцях.

Паводле розных крыніц, Крэмль хоча прызваць у войска ад 120 да 130 тысяч маладых людзей. Восенню 2022 года ў расійскае войска было прызвана 120 тысяч прызыўнікоў, а вясной 2023 года – больш за 146 тысяч.

Расійскія незалежныя СМІ паведамляюць, што паліцыя арганізоўвае рэйды на прадпрыемствах, дзе працуюць імігранты, і прымушае тых, хто нядаўна атрымаў расійскае грамадзянства, неадкладна адзначацца ў прызыўных камісіях. Аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца ў студэнцкім асяроддзі.

Незалежныя ваенныя аналітыкі прагназуюць, што такая практыка будзе працягвацца да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія прызначаны на сакавік наступнага года. На іх думку, улада мусіць кампенсаваць панесеныя на фронце страты, але пакуль не можа пайсці на радыкальныя дзеянні, каб не пагоршыць грамадскіх настрояў. Аднак пасля выбараў Уладзімір Пуцін, які знаходзіцца ў вышуку за ваенныя злачынствы, аб'явіць мабілізацыю.

IAR/аз

Расіяне не спыняюць атакаваць у раёне Аўдзееўкі

27.11.2023 08:45
Паводле неафіцыйных крыніц, нядаўна яны перанеслі там свае пазіцыі.