Беларуская Служба

У раёне Аўдзееўкі расійскія акупанты наступаюць з шасці кірункаў

28.11.2023 09:27
Расійскія крыніцы распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што расійскія войскі захапілі ўсю прамзону на паўднёвы ўсход ад Аўдзееўкі і выйшлі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну горада.
Ілюстрацыя facebook.com/zelenskiy.official

27 лістапада расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні пад Аўдзееўкай, але пацверджаных поспехаў не атрымалі.

Генштаб УС Украіны паведаміў, што ўкраінскія войскі адбілі больш за 30 расійскіх атак на ўсход ад Новабахмутаўкі (13 км на паўночны захад ад Аўдзееўкі); на паўночны ўсход ад Бярдычава (7 км на паўночны захад ад Аўдзееўкі); на поўдзень ад Навакалінава (12 км на поўнач ад Аўдзееўкі) і Тоненка (7 км на захад ад Аўдзееўкі); а таксама ў раёне Сцяпавога (3 км на поўнач ад Аўдзееўкі) і Першамайскага (11 км на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі).

Прэс-сакратар Таўрыйскай групоўкі ўкраінскіх войскаў палкоўнік Аляксандр Штупун заявіў, што расійскія войскі працягваюць наземныя ўдары групамі па 10-20 чалавек, дадаўшы, што акупанты наступаюць на шасці кірунках у раёне Аўдзееўкі, працягваюцца цяжкія баі ў раёне Аўдзееўскага коксахіму на паўночным усходзе горада і ў прамысловай зоне на паўднёвы ўсход ад Аўдзееўкі.

Расійскія крыніцы распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што расійскія войскі захапілі ўсю прамзону на паўднёвы ўсход ад Аўдзееўкі і выйшлі на паўднёва-ўсходнюю ўскраіну горада.

pap/isw/эж