Беларуская Служба

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі высока ацаніла намаганні Украіны па барацьбе з карупцыяй

28.11.2023 14:12
ера Ёўрава падкрэсліла, што «здзіўлена зменамі ва Украіне ў сферы барацьбы з карупцыяй». 
Komisja Europejska oficjalnie potwierdziła, że rekomenduje rozpoczęcie negocjacji członkowskich UE z Ukrainą
Komisja Europejska oficjalnie potwierdziła, że rekomenduje rozpoczęcie negocjacji członkowskich UE z UkrainąShutterstock.com/MaxxjaNe

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па пытаннях каштоўнасцяў, юстыцыі і захаванні прынцыпаў прававой дзяржавы Вера Ёўрава падкрэсліла, што «здзіўлена зменамі ва Украіне ў сферы барацьбы з карупцыяй». Такую заяву чэшскі еўрадэпутат зрабіла на прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Кіеве.

У панядзелак, 27 лістапада Вера Ёўрава прыбыла ў Кіеў, дзе правяла сустрэчу з Генеральным пракурорам Украіны Андрэем Косціным.

«Я лічу, што ўкраінцам надакучыла «старая Украіна», – яны хочуць бачыць новую сістэму і інстытуты, які добра функцыянуюць, якія расследуюць справы аб карупцыі на ўсіх узроўнях. Я павінна сказаць, што я прыемна здзіўленая».

Нагадаем, Еўрапейская камісія рэкамендавала ў пачатку лістапада пачаць перамовы аб уступленні Украіны ў ЕЗ. Аднак, паводле слоў Ёўравай, краіне, якая ўжо больш за год супрацьстаіць расійскаму ўварванню, неабходна прадоўжыць рэформы.

Прапанова выканаўчай улады ЕЗ яшчэ павінна быць аднагалосна адобрана прэзідэнтамі і прэм'ер-міністрамі краін-членаў на снежаньскім саміце супольнасці.

radio.cz/эж