Дэлегацыі з Украіны, Латвіі, Літвы і Эстоніі не будуць удзельнічаць у пасяджэнні савета міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з-за ўдзелу ў саміце расійскай дэлегацыі, – паведаміў прадстаўнік МЗС Украіны Алег Ніколенка, што таксама пацверджана кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Прадстаўнік МЗС Украіны абвінаваціў Расію ў «паслядоўным разбурэнні АБСЕ». «Звяртаючыся да шантажу і адкрытым пагрозам, РФ сістэматычна блакавала кансенсус па ключавых пытаннях», – падкрэсліў Нікаленка, нагадаўшы аб блакаванні Расіяй старшынства Эстоніі ў АБСЕ ў 2024 годзе.
«Расія незаконна затрымала трох украінцаў – прадстаўнікоў АБСЕ, якія знаходзяцца ў турмах ужо больш за 500 дзён», – дадаў Ніколенка. Паводле спікера МЗС Украіны, у такіх умовах прысутнасць расійскай дэлегацыі на саміце ўпершыню пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну «будзе толькі пагаршаць крызіс, у які Расія загнала АБСЕ».
Сустрэча міністраў замежных спраў АБСЕ пройдзе ў Паўночнай Македоніі з 30 лістапада па 1 снежня. Чакаецца, што ў ёй прыме ўдзел кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.
dw/эж