Як паведамляе Times of Israel, паводле звестак Shin Bet, выканаўцамі нападу ў чацвер былі 30-гадовы Ібрагім Намр і 38-гадовы Мурад Намр.
Старэйшы брат у 2010-20 гадах адбываў пакаранне за падрыхтоўку тэрактаў. Малодшы ў 2014 годзе быў асуджаны за тэрарыстычную дзейнасць. Яны прыехалі з Усходняга Ерусаліма.
Паліцыя паведаміла, што ў аўтамабілі, на якім злачынцы прыбылі на месца страляніны ў чацвер, была знойдзена вялікая колькасць боепрыпасаў.
Раней у заяве паліцыі заяўлялася, што двое нападнікаў былі забітыя. «Двое тэрарыстаў, якія прыбылі на месца здарэння на аўтамабілі і са зброі, абстралялі людзей на прыпынку. Яны былі абясшкоджаны сілавікамі і мірным жыхаром, які знаходзіўся побач», – гаворыцца ў паведамленні.
Стральба адбылася ў ранішнюю гадзіну пік на адным з уездаў у Ерусалім. AFP вызначыла месца інцыдэнту як раён Рамот ва Усходнім Ерусаліме.
На месца прыбыў міністр нацыянальнай бяспекі Ізраіля Ітамар Бэн-Гвір. Пасля нападу ў выніку агнястрэльных раненняў загінулі 24-гадовая жанчына і двое пажылых людзей.
PAP/вх