Забарона ўступае ў сілу неадкладна. Раней праваабаронцы звярнуліся ў Вярхоўны суд з просьбай адмовіць у хадайніцтве Мінюсту. Яны сцвярджалі, між іншым, што не існуе арганізацыі, якая б называла сябе «міжнародным грамадскім рухам ЛГБТ».
Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе праходзіла ў закрытым рэжыме. Такое рашэнне прыняў суддзя Алег Няфёдаў, які раней адхіліў пазовы зняволенага апазіцыянера Аляксея Навальнага. У траўні гэтага года той жа суддзя пастанавіў ліквідаваць апазіцыйную Партыю нацыянальнай свабоды (Парнас), якую ўзначальваў, між іншым, Барыс Нямцоў, забіты ў 2015 годзе.
Прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці ў Расіі працяглы час падвяргаюцца пераследу. Падставай для такіх дзеянняў стала прынятая ў 2013 годзе забарона на «прапаганду гомасексуалізму» сярод непаўналетніх. У 2022 годзе быў прыняты закон, які забараняе «прапаганду нетрадыцыйных сексуальных адносін і педафіліі» ў кіно, інтэрнэце, рэкламе і публічнай прасторы. З фільмаў выразаюцца адпаведныя часткі (якія адносяцца да аднаполых адносін), а кнігі прыбіраюць з кнігарняў. У ліпені гэтага года ў Расіі ўвялі забарону на аперацыі па змене полу для трансгендараў. Просьба Мінюста прызнаць ЛГБТК+ «экстрэмістамі» будзе азначаць, што гэтыя групы ў Расіі будуць падвяргацца ціску, якога не было з савецкіх часоў, каментуе «Радыё Свабода».
Руская рэдакцыя Бі-Бі-Сі лічыць, што рашэнне Вярхоўнага суду не азначае, што ў Расіі існуе прававая магчымасць прыцягнуць людзей да адказнасці за іх дзеянні ў прыватным жыцці. Тым не менш, кажа юрыст Ксенія Міхайлава, ЛГБТК+ у Расіі цяпер баяцца за сваю бяспеку. Колькасць людзей, якія шукаюць юрыдычнай дапамогі, каб з'ехаць з Расіі, рэзка ўзрасла.
PAP/вх