Беларуская Служба

СБУ правяла вобшукі ў Пачаеўскай лаўры

30.11.2023 18:12
Пачаеўская ЛаўраФота: facebook.com/PochayivLavra

Служба бяспекі Украіны правяла вобшукі ў адным з найважнейшых праваслаўных паломніцкіх цэнтраў – Пачаеўскай лаўры. На тэрыторыі манастыра распаўсюджваліся прарасійскія пасланні і распальвалася міжнацыянальная варожасць.

Гістарычная Пачаеўская лаўра застаецца ў юрысдыкцыі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Прадстаўнікі Пачаеўскай лаўры размясцілі на сайце манастыра публікацыю, у якой паставілі пад сумнеў існаванне незалежнай ад Расіі ўкраінскай дзяржавы, гаворыцца ў заяве СБУ. Таксама яны нібыта абражалі людзей габрэйскай нацыянальнасці і выказвалі непрыязнасць да прадстаўнікоў іншых цэркваў. Таму ў манастыр прыйшлі супрацоўнікі аховы і міліцыі.

Пачаеўская лаўра, размешчаная ў Тэрнопальскай вобласці, бярэ пачатак у сярэднявеччы і з'яўляецца месцам шматлікіх праваслаўных паломніцтваў. Прадстаўнікоў залежнай ад Масквы Украінскай Праваслаўнай Царквы неаднаразова абвінавачвалі ў распаўсюдзе варожай расейскай ідэалогіі. Сярод іх былі і манахі з яшчэ аднаго важнага культавага цэнтра – Кіева-Пячэрскай лаўры, размешчанай ва ўкраінскай сталіцы. У выніку ў сакавіку гэтага года дзяржаўныя ўлады перапынілі арэнду манастыра і перадалі яго ў распараджэнне духавенства незалежнай ад Масквы Праваслаўнай царквы Украіны.

IAR/вх




IAR/вх