Служба бяспекі Украіны зладзіла выбух на найважнейшай стратэгічнай чыгунцы Расіі, падарваны яшчэ адзін цягнік у Бураціі.
Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўласныя крыніцы. Суразмоўцы выдання адзначаюць, што расіяне двойчы патрапілі ў пастку СБУ – на Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі падарваўся яшчэ адзін цягнік з палівам. Як падкрэсліваюць крыніцы, гэты падрыў стаў другім этапам спецаперацыі СБУ па вывядзенні з ладу важнай чыгуначнай магістралі. Яе расіяне выкарыстоўваюць у тым ліку і для ваеннай лагістыкі.
Так, першы грузавы цягнік падарваўся непасрэдна ў Паўночнамуйскім тунэлі. Тады расіяне пачалі выкарыстоўваць аб'язны шлях, які праходзіць праз «Чортаў мост». «Менавіта на гэта і разлічвала СБУ: падчас праезду цягніка па гэтым высокім 35-метровым мосце спрацавалі закладзеныя ў яго выбуховыя прылады», – паведамілі крыніцы.
Як пішуць расійскія Тэлеграм-каналы, ад выбуху загарэлася 6 цыстэрнаў. Каб тушыць пажар, прыехаў нават пажарны цягнік.
Нагадаем, надоечы крыніцы РБК-Украіна паведамілі аб выбуху на Байкала-Амурскай магістралі, якая знаходзіцца ў Бураціі. Гэта была ўдалая аперацыя СБУ, якая паралізавала адзіны сурʼёзны шлях чыгуначных зносін паміж РФ і Кітаем. Ён выкарыстоўваецца, у прыватнасці, для вайсковых паставак.
нг