Сэрвісы імгненнага абмену паведамленнямі, якімі на фронце карыстаюцца расійскія жаўнеры ўяўляюць сабой пагрозу бяспецы расійскіх войскаў, заяўляе амерыканскі Інстытут даследаванняў вайны (ISW) у сваёй апошняй справаздачы.
Як паведамляюць аналітыкі, усе тэкставыя паведамленні і кантэнт WhatsApp, які адпраўляюць расійскія вайскоўцы, у тым ліку скрыншоты і дакументы, перахоплівае ўкраінскі бок. Дзякуючы згаданым звесткам, украінскія сілы атрымліваюць інфармацыю, напрыклад, аб планаваных ворагам атаках.
Расійскія блогеры выказваюць шкадаванне, што ніякія папярэджанні аб шкоднасцi сэрвісаў імгненнага абмену паведамленнямі не ўплываюць на звычкі расійскіх жаўнераў.
Паводле ацэнак расійскага камандавання, выкарыстоўванне смартфонаў стала прычынай украінскай атакі ў навагоднюю ноч 2022 года ў акупаванай Макееўцы ў Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны. У яе выніку загінулі 400 расійскіх вайскоўцаў, а 300 атрымалі раненні.
Агулам, за апошні год, расійскае камандаванне ў цэлым не змагло вырашыць гэтай праблемы, канстатаваў амерыканскі Інстытут даследаванняў вайны.
PAP/аз