Пра гэта паведаміла дацкая штодзёнка Berlingske па выніках сацыялагічнага апытання. Даследаванне было праведзена па замове дацкай штодзённай газеты і грэнландскай газеты Sermitsiaq. За далучэнне да ЗША выказаліся 6% грэнландцаў, супраць 85%, 9% не вызначыліся.
Грэнландыя, насельніцтва якой складае 57 000 чалавек, атрымала ў 2009 годзе шырокую аўтаномію самакіравання, у тым ліку права абвясціць незалежнасць ад Даніі шляхам рэферэндуму.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў нядаўна пра свой намер далучыць Грэнландыю, каб, паводле яго слоў, узмацніць амерыканскую прысутнасць у Арктыцы на фоне палярнага саперніцтва з Расіяй ды Кітаем.
ПР/юл