Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў 25-працэнтнае мыта для тавараў з Канады, Мексікі і 10-працэнтнае для тавараў з Кітая.
Белы дом заявіў, што дадатковыя тарыфы на прадукты, імпартаваныя з Канады, Мексікі і Кітая, уступяць у сілу апоўначы аўторка. У аб'яве не ўдакладняецца, калі і пасля выканання якіх патрабавання мыта будзе знята.
Афіцыйнай прычынай дадатковых тарыфаў Дональд Трамп назваў прыток наркотыкаў з Кітая, якія трапляюць у ЗША праз Мексіку і Канаду, а таксама прыток нелегальных імігрантаў.
Амерыканскі прэзідэнт таксама звярнуў увагу на дэфіцыт гандлёвага балансу з Канадай, Мексікай і Кітаем. «Мыта — гэта магутны, правераны спосаб абароны нацыянальных інтарэсаў. Прэзідэнт Трамп выкарыстоўвае інструменты, якія ёсць у яго распараджэнні, і прымае рашучыя меры, якія ставяць бяспеку амерыканцаў і нашу нацыянальную бяспеку на першае месца», — гаворыцца ў заяве Белага дома.
На канадскія энергетычныя тавары Трамп увёў больш нізкую, 10-працэнтную стаўку. Падпісаны ім загад уключае пункт аб тым, што тарыфы будуць павышаны, калі гэтыя краіны прымуць якія-небудзь меры ў адказ супраць ЗША.
IAR /вх